Гимн потребкооперации

ГIМН СПАЖЫВЕЦКАЙ КААПЕРАЦЫI БЕЛАРУСI

Сл. М. Захаравай и П. Саковiча, музыка Э. Зарыцкага

Шлях адметны прайшла ты за шмат сваiх год,
Шлях служэння дзяржаве i нацыi
i заўжды апранала, кармiла народ 
Спажывецкая кааперацыя.

Прыпеў: Ты славiш свабодную нашу Айчыну
Нястомнай руплiваю працаю. 
З народам сваiм у любую часiну 
Спажывецкая кааперацыя.

Хоць завея, мароз, цi паводка вясной 
Толькi трэба у глыбiнку дабрацца, 
Там чакаюць сяляне падтрымкi тваёй, 
Спажывецкая кааперацыя.

Прыпеў: Ты славiш свабодную нашу Айчыну 
Нястомнай руплiваю працаю.
З народам сваiм у любую часiну 
Спажывецкая кааперацыя.

Каб жыццё стала лепшым у нашых людзей,
Дзеля гэтага варта старацца! 
Для цябе iх удзячнасць за усе даражэй, 
Спажывецкая кааперацыя.

Прыпеў: Ты славiш свабодную нашу Айчыну 
Нястомнай руплiваю працаю. 
З народам сваiм у любую часiну 
Спажывецкая кааперацыя.